У 2014 годзе пункты догляду з'явяцца на ўсіх станцыях мінскага метро
Пра гэта 28 жніўня паведаміў начальнік Мінскага метрапалітэна Расціслаў Юрэня.
Па яго словах, якія перадае БелаПАН, сёлета плануецца завяршыць праектаванне пунктаў догляду на ўсіх станцыях ва ўсіх вестыбюлях. Даглядацца будуць людзі, якія ідуць з вялікімі сумкамі. Пакуль сумкі даглядаюць на сталах ці на падлозе.
Летась пункт догляду пасажыраў быў абсталяваны на станцыі "Кастрычніцкая". Там усталяваны сканэр. У кожнага ахоўніка метро таксама ёсць металашукальнікі. Юрэня паведаміў, што ў метро ёсць служба аховы з 280 чалавек.
Ён таксама паведаміў, што станцыі трэцяй лініі мятро будуць абсталёўвацца экранамі, якія агароджваюць каляіну ад платформы. А цягнікі будуць кіравацца ў аўтаматычным рэжыме, але пад назіраннем машыністаў.
Фота — skyscrapercity.com