У 1/8 фіналу Уімблдона Азаранка сустрэнецца з Халеп

У 1/8 фіналу Уімблдона Азаранка сустрэнецца з Халеп

У 1/8 фіналу Уімблдона Вікторыя Азаранка сустрэнецца з Сімонай Халеп з Румыніі, другой ракеткай свету. У пятніцу ў 1/16 фіналу Халеп выйграла ў Пэн Шуай з Кітая — 6:4, 7:6 (9:7). Перад гэтым Азаранка перамагла Хізер Уотсан з Вялікабрытаніі — 3:6, 6:1. 6:4.

Вікторыі Азаранка 31 ліпеня споўніцца 28 гадоў. Яна — экс-першая ракетка свету. Нядаўна беларуска вярнулася ў вялікі спорт пасля нараджэння сына. Таму ў яе часова такі дзіўны рэйтынг — 683-е месца. Поспех на Уімблдоне дазволіць тэнісістцы ўзляцець на сотні пазіцый.

Сімоне Халеп у верасні споўніцца 26 гадоў. З 2014-га яна стабільна знаходзіцца сярод першых чатырох тэнісістак у рэйтынгу WTA.

У 1/8 фіналу Уімблдона Азаранка сустрэнецца з Халеп
Сімона Халеп. Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі