Вы тут

Тысячу чалавек некалькі гадзін вывозілі з тунэлю маскоўскага метро

twitter.com/MetroOperativno

Тры цягнікі з больш за тысячай чалавек тры гадзіны стаялі ў тунэлі маскоўскага метро — паміж станцыямі "Шэлепіха" і "Харашэўская", інфармуе "Новая газета". Здарэнне адбылося ў аўторак каля 18:45. У кантактнай рэйцы раптам знікла напружанне. Цягнікі спыніліся. Эвакуацыя людзей пачалася прыблізна праз паўтары гадзіны, калі ў тунэль прыгналі цягнік, у які сталі пераходзіць пасажыры: спачатку з першага цягніка, пасля — з другога і трэцяга.

Прэс-служба маскоўскага метрапалітэна сцвярджае, што ніхто не пацярпеў, зваротаў па меддапамогу не было.