"Творчая кухня": "Локісаў" Артура Клінава і "Акварыум" Сяргея Календы

"Творчая кухня": "Локісаў" Артура Клінава і "Акварыум" Сяргея Календы

Сёння ў нас на "Творчай кухні" Артур Клінаў і Сяргей Календа. Абодва госця — шорт-лістары прэміі Гедройца 2021 года

Сяргей Календа — пісьменнік, культуролаг, рэдактар часопіса "Мінкульт". Трохразовы шорт-лістар прэміі Гедройца, пераможца ў намінацыі "Выбар Алексіевіч" (2019) за кнігу "Часам панкі паміраюць". Сёлета ў шорт-лісце яго кніга "Акварыум. Гісторыя аднаго юнацтва".

Артур Клінаў — літаратар, мастак, архітэктар. Заняў другое месца ў прэміі Гедройця за кнігу "Шклатара" ў 2014 годзе. У 2021 годзе за кнігу "Локісаў" (яна і трапіла ў сёлетні шорт-ліст) стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі "Гліняны Вялес".

Стрым пачнецца а 19-й па Мінску. Плэер з'явіцца тут бліжэй да гэтага часу.

"Творчая кухня" — сумесны праект Еўрарадыё і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе літаратары дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра жыццё падчас пандэміі і грамадска-палітычнага крызісу і адказваюць на пытанні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі