Вы тут

Турцыя пачала ваенную аперацыю ў Сірыі

Рэджэп Таіп Эрдаган / Reuters

Турэцкія войскі пачалі ваенную аперацыю на поўначы Сірыі. Пра гэта ў сваім акаўнце ў Твітары паведаміў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.

Мэтай аперацыі называецца выцясненне курдскіх апалчэнцаў з паўночных раёнаў Сірыі і стварэнне там зоны бяспекі.

Эрдаган напісаў, што аперацыя павінна "нейтралізаваць пагрозу тэрарыстаў супраць Турцыі і прывядзе да стварэння бяспечнай зоны, што спросціць вяртанне сірыйскіх бежанцаў у свае дамы".

Ён абяцае захаваць тэрытарыяльную цэласнасць Сірыі і вызваліць тэрыторыі ад тэрарыстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.