Трыўмфатарамі Оскара сталі фільм пра сапёраў і жанчына-рэжысёр

Сёлетняя цырымонія ўручэння "Оскараў" стала самай папулярнай сярод тэлегледачоў за апошнія 5 гадоў. Цырымонію ўручэння ўзнагарод Амерыканскай кінаакадэміі ў ноч з нядзелі на панядзелак паглядзелі больш за 41 мільён чалавек.

Крытыкі мяркуюць, што ўвагу падагрэла інтрыга паміж стужкамі "Аватар" Джэймса Кэмерана і "Ўладар буры" Кэтрын Бігелоў. Малабюджэтны трылер пра іракскую вайну і сапёраў атрымаў шэсць Оскараў, уключаючы самыя прэстыжныя - як лепшы фільм і за лепшую рэжысуру, у той час як самы касавы ў гісторыі кінематографа блокбастар "Аватар" задаволіўся ў выніку трыма статуэткамі ў тэхнічных намінацыях.

Адзначым, што Кэтрын Бігелоў стала першай жанчынай, якая атрымала Оскар, як лепшы рэжысёр.

Паводле Корреспондент.net
Фота:homya.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі