Вы тут

Тры легіянеры мінскага "Дынама" будуць выступаць за зборную Беларусі

Шэйн Прынс / belarushockey.com

За хакейную зборную нашай краіны будуць выступаць тры легіянеры мінскага "Дынама" — Шэйн Прынс, Франсіс Парэ і Дэні Тэйлар, паведамляе прэс-служба Федэрацыі хакея Беларусі.

З ініцыятывай змяніць спартовае грамадзянства гульцоў выступіла Федэрацыя хакея, а спартоўцы прынялі гэтую прапанову. 

Хадайніцтва ў ІІХФ пра ўдзел хакеістаў у афіцыйных матчах за беларускую зборную Федэрацыя хакея зможа падаць па заканчэнні абавязковага спартыўнага каранціну. Ён складае 16 месяцаў з даты правядзення першага афіцыйнага матчу ў складзе беларускай каманды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.