Трое дзяцей, хворых на "свіны" грып, ачунялі і выпісаныя з бальніцы

Трое дзяцей з Асіповіцкага раёна з лабараторна пацверджаным вірусам "свінога" грыпу, ачунялі і выпісаныя з бальніцы. Пра гэта паведамляе са спасылкай на Ірыну Іўчык, намесніцу галоўнага лекара Асіповіцкай цэнтральнай раённай бальніцы газета "Рэспубліка".
Яшчэ пяцёра дзяцей, якія ў складзе групы адпачывалі ў Вялікабрытаніі і захварэлі "свіным" грыпам, пакуль знаходзяцца ў бальніцы. Стан іх здароўя здавальняючы, мяркуецца, што на працягу тыдня будуць выпісаныя і яны.

Нагадаем, учора прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Вольга Шульпіна ў інтэрв'ю БелаПАН заявіла, што ў Беларусі лабараторна пацверджаныя шэсць выпадкаў захворвання на "свіны" грып. Першым быў грамадзянін Кітая-аспірант БДУ, пасля — пяцёра дзяцей. Пра траіх дзяцей, якія ўжо ачунялі і былі выпісаныя з бальніцы, нічога не паведамлялася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі