Вы тут

Трэнера "Гарадзеі" дыскваліфікавалі на паўгода за ўдар галавой у твар арбітра

Ігар Гарэлаў і Сяргей Гараюцін / football.by

Старшага трэнера ФК "Гарадзея" Ігара Гарэлава дыскваліфікавалі на паўгода за ўдар галавой у твар арбітра. Таксама ён мусіць заплаціць штраф — 2550 рублёў. Такое рашэнне ў чацвер прыняў дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола, інфармуе прэс-служба АБФФ.

Здарэнне адбылося 25 жніўня пасля заканчэння матча 19-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе паміж жодзінскім "Тарпеда-БелАЗ" і "Гарадзеяй" (1:1). Гарэлаў не толькі ўдарыў галоўнага арбітра паядынка Сяргея Гараюціна, але і нецэнзурна выказваўся на яго адрас.

Як адзначае "Прессбол", Гарэлаву яшчэ пашанцавала — яго маглі адхіліць ад футбола на два гады і аштрафаваць на 25 тысяч рублёў.

pressball.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.