Вы тут

Трэцяя лінія мінскага метро 3 ліпеня не адкрыецца

На трэцяй лініі метро / @minskiygorispolkom

Адкрыць трэцюю лінію мінскага метро 3 ліпеня, у Дзень незалежнасці РБ, не ўдасца, паведамляе TUT.by са спасылкай на "Мінскметрабуд". Як і папярэджваў у пачатку чэрвеня старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак, крыху не хапіла часу, каб скончыць будаўніча-мантажныя працы.

Чакаецца, што 7-8 ліпеня па трэцяй лініі пройдзе пробны цягнік. Як вядома, на ёй уводзяцца ў эксплуатацыю чатыры станцыі — "Вакзальная", "Кавальская Слабада", "Плошча Францішка Багушэвіча" і "Юбілейная плошча". На іх перонах будуць ахоўныя экраны, каб засцерагчы пасажыраў ад падзення на рэйкі.

Новай даты адкрыцця трэцяй лініі метро пакуль не называюць. Але нельга выключыць, што гэта адбудзецца напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на 9 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.