Трэба звярнуць асаблівую ўвагу на выхаваўчую ролю адукацыі — Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка і падначаленыя ў Баранавічах 1 верасня 2020 года / БЕЛТА
Аляксандр Лукашэнка і падначаленыя ў Баранавічах 1 верасня 2020 года / БЕЛТА

У Дзень ведаў кіраўнік Беларусі разам з малодшым сынам Мікалаем наведаў Баранавіцкі прафесійна-тэхнічны каледж сферы абслугоўвання. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што цяпер педагогі павінныя надаваць асаблівую ўвагу "выхаваўчай ролі адукацыі":

"Гэта ўрок, які мы сёння адназначна засвоілі", цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. На яго думку, студэнты павінныя ведаць закон, умець аналізаваць факты і быць патрыётамі. 

Ад выкладчыкаў у новым навучальным годзе Аляксандр Лукашэнка чакае "большага ўдзелу ў вырашэнні стратэгічных задач", пры гэтым абяцаючы кожнаму педагогу абарону ад дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі