Трапіць на аўтатранспарце ў Літву сёння будзе складаней

Трапіць на аўтатранспарце  ў Літву сёння будзе складаней

Праезд беларуска-літоўскай мяжы на машыне сёння займе больш часу, чым звычайна. Пра гэта папярэджваюць прэс-служба Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

Ад 9-й раніцы 23 лістапада на пунктах пропуску не функцыянуюць інфармацыйныя сістэмы. Літоўскія памежныя службы планава абнаўляюць праграмнае забеспячэнне. З-за гэтага транспарт, якія едзе ў Літву, прапускаецца не рытмічна. Працы арыентыровачна скончацца а 18-й гадзіне па беларускім часе.

Памежныя службы просяць улічваць гэтую інфармацыю тых, хто плануе ехаць паз пункты пропуску “Беняконі”, “Каменны Лог”, “Катлоўка”, “Прывалка”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі