Трамп: Я буду прэзідэнтам усіх амерыканцаў, для мяне гэта важна

Трамп: Я буду прэзідэнтам усіх амерыканцаў, для мяне гэта важна

СМІ ў Злучаных Штатах назвалі Дональда Трампам новым 45-м прэзідэнтам краіны. Пераможцам на выбарах яго назвалі The Washington Post, CNN, Associated Press, агенцтва Bloomberg.

Хілары Клінтан, кандыдатка ад Дэмакратычнай партыі, прызнала сваю паразу.

У сваёй першай прамове пасля выбараў Трамп заявіў, што будзе прэзідэнтам усіх амерыканцаў. "Для мяне гэта вельмі важна", — падкрэсліў ён. Ён заклікаў нацыю згуртавацца і заявіў, што кожны амерыканец зможа рэалізаваць свой патэнцыял.

Трамп паабяцаў абнавіць усю інфарструктуру: дарогі масты, гарады. Мільёны людзей атрымаюць працу. У нас ёсць канкрэтны план развіцця нашай эканомікі. "Мы ўсё пераадолеем, Амерыка будзе выбіраць для сябе самае лепшае", — паабяцаў новаабраны кіраўнік ЗША.

"Хачу сказаць усяму свету: нават калі мы стваім перадусім інтарэсы Амерыкі, мы з кожнай нацыяй будзем знаходзіць паразуменне. Гэта будзе партнёрства, а не канфлікты", — заявіў Трамп.

Трамп: Я буду прэзідэнтам усіх амерыканцаў, для мяне гэта важна
Трамп: Я буду прэзідэнтам усіх амерыканцаў, для мяне гэта важна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі