Трамп прыляцеў у Лондан і назваў мэра горада "нікчэмным лузерам"

Трамп прыляцеў у Лондан і назваў мэра горада "нікчэмным лузерам"

Дональд Трамп прыляцеў у Лондан і назваў мэра горада Садзіка Хана "нікчэмным лузерам". Гэта быў адказ на публікацыю апошняга ў газеце Observer, у якой ён абвінаваціў прэзідэнта ЗША ў расізме, ксенафобіі і хлусні, параўнаў яго з фашыстамі. Хан быў супраць запрашэння Трампа з дзяржаўным візітам у Вялікабрытанію. Але 3 чэрвеня гэты трохдзённы візіт пачаўся. Калі самалёт амерыканскага прэзідэнта прызямляўся ў лонданскім аэрапорце, ён апублікаваў наступны твіт:

"Садзік Хан, ва ўсіх адносінах жудасна дрэнны мэр, па-дурному шкодзіць ў адносінах да прэзідэнта Злучаных Штатаў, які прыляцеў з візітам, краіны, якая з'яўляецца самым галоўным хаўруснікам Злучанага Каралеўства. Нікчэмны лузер, лепш бы заняўся злачыннасцю ў Лондане".

Трамп прыляцеў у Лондан і назваў мэра горада "нікчэмным лузерам"
Садзік Хан / Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі