Вы тут

Трамп падпісаў бязвізавы ўезд у ЗША для палякаў

Дональд Трамп / Reuters

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў пагадненне аб уключэнні Польшчы ў бязвізавую праграму, піша Rzeczpospolita.

Падставай для гэтага стала тое, што ўзровень адмовы ў выдачы дзелавых і турыстычных віз для палякаў апусціўся ніжэй за 3%. Паводле звестак польскага выдання, цяпер адмовы ў выдачы амерыканскіх віз для палякаў складаюць 2,8%. 

Грамадзяне Польшчы змогуць прыязджаць у ЗША і знаходзіцца там без візы да 90 дзён. Аднак на ўездзе ў краіну супрацоўнікі іміграцыйнай службы ўсё адно будуць індывідуальна прымаць рашэнне наконт кожнага прыбываючага грамадзяніна Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.