Траіх беларусаў, якія трапілі ў ДТЗ ва Украіне, прывязуць у Гомель

Траіх беларусаў, якія трапілі ў ДТЗ ва Украіне, прывязуць у Гомель

Траіх беларусаў, якія трапілі ў ДТЗ ва Украіне, у рэанімабілях прывязуць у Гомель, інфармуе "Беларусь сегодня". Аўтааварыя адбылася раніцай у чацвер у Мікалаеўскай вобласці. Мікрааўтобус "Mercedes Sprinter" з беларускімі нумарамі ўрэзаўся ў пад'ёмны кран "Mitsubishi", які ехаў у спадарожным напрамку (па адной з версій, падчас руху кіроўца заснуў, па іншай — не справіўся з кіраваннем падчас абгону). У мікрааўтобусе было 8 чалавек, пацярпелі 7 з іх. Сярод пацярпелых 6 грамадзян Беларусі ва ўзросце ад 43 да 66 гадоў, двое ў рэанімацыі, астатнія — у хірургіі і траўматалогіі ў бальніцы пасёлка Крывое Возера (на дапамогу мясцовым лекарам прыязджалі медыкі з Мікалаева).

Транспарціроўка траіх беларусаў на радзіму прызначаная на пятніцу. Яны будуць праходзіць лячэнне ў Гомельскай абласной клінічнай бальніцы. На дарогу спатрэбіцца каля 12 гадзін.

Вядома, што пяцёра беларусаў (чатыры мужчыны і жанчына) — жыхары Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці, адзін — з Мінска. Высветлілася, што ўладальнік аўтамабіля не атрымліваў ліцэнзіі на здзяйсненне рэгулярных перавозак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі