Трагедыя ў Расіі: падчас стральбы ў школе ў Казані ёсць загінулыя

Трагедыя ў Расіі: падчас стральбы ў школе ў Казані ёсць загінулыя

11 траўня падчас стральбы ў 175-й школе ў Казані загінулі 8 чалавек (7 дзяцей і настаўніца), пацярпелі два-тры дзясяткі (6 дзяцей у цяжкім стане), паведамляе "Новая газета". Спачатку паведамлялася пра 11 загінулых. Стралка ўдалося ўзяць жывым каля ўваходу (першапачаткова паведамлялася пра двух стралкоў). Яму 19 гадоў, чатыры гады таму ён скончыў гэтую школу, з'яўляўся навучэнцам каледжу.

Паводле папярэдніх даных, узброены зламыснік зайшоў у навучальную ўстанову і пачаў страляць па дзецях. Школьнікі, ратуючыся ад стральбы, скакалі з вокнаў.

Па факце масавага забойства распачата крымінальная справа.

12 траўня ў Татарстане — дзень жалобы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі