Траціну бюджэта Мінска сфармавалі падаткі ад 10 кампаній

Траціну бюджэта Мінска сфармавалі падаткі ад 10 кампаній

Траціну бюджэта Мінска сфармавалі падаткі ад 10 кампаній. Пра гэта паведамляе прэс-служба інспекцыі МНС па Мінску. У рэйтынг найбольшых плацельшчыкаў падаткаў увайшлі кампаніі “Газпрам трансгаз Беларусь”, “Беларуская нафтавая кампанія”, “Лукойл Беларусь”, РУП “Мінскэнерга”, “Тытунь-інвест”, “Вэлком”, “МТС”, Мінскі завод вінаградных вінаў, “Газпрамнафта-Белнафтапрадукт”, завод “Мінск Крышталь”.

Гэтыя 10 кампаній заплацілі ў студзень-кастрычніку падаткаў на 2,8 мільярда рублёў або 101,5% да ўзроўню 2016 года.

На 1 лістапада фармаванне кансалідаванага бюджэту горада забяспечылі болей за 359 тысяч плацельшчыкаў, у тым ліку 61 тысяча арганізацый, 72 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў і 226 тысяч фізічных асобаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі