Топ самых датэрміновых выбарчых участкаў: ад 57% да 74%

Топ самых датэрміновых выбарчых участкаў: ад 57% да 74%

У краіне датэрмінова прагаласавалі 36%. Студэнты за магчымасць паехаць дадому ці пад прымусам адміністрацыі хадзілі галасаваць цэлымі групамі, каля некаторых выбарчых участкаў утвараліся нават чэргі. Еўрарадыё сабрала ТОП самых "адказных" студэнтаў па звестках назіральнікаў кампаніі "Права выбару" і праваабаронцаў.


1

73,9% прагаласавалі датэрмінова ў Гомелі, на ўчастку №29. Такую яўку забяспечылі ў асноўным студэнты  Гомельскага ўніверсітэта імя Скарыны. Гэта самыя "адказныя" студэнты краіны.

2

Медыцынскі каледж у Слуцку, выбарчы участак №21. 69,5% будучых медыкаў прагаласавалі датэрмінова.

3

Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт у Мінску: 69% прагаласавалі датэрмінова. Гэта ўчастак №54 (вул. Беларуская, 21), інтэрнат універсітэта. 

4

Участак у Смалявічах №4 – гэта аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй. Датэрміновая яўка – 63%.

5

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту ў Гомелі. Участак №27. Датэрмінова прагаласавалі 57%.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі