Том Ёрк выкладзе гіганцкае пано з жывых людзей

Том Ёрк намераны выкласці пано з людзей, бачнае з космасу. Лідар Radiohead і мастак Стэнлі Донвуд пры дапамозе 2000 добраахвотнікаў выкладуць выяву караля Кнуда Вялікага, прычым такога памеру, што яго будзе бачна нават касманаўтам.

Так фронтмэн брытанскага гурта Radiohead збіраецца прыцягнуць увагу да праблем нашай планеты ў цэлым і клімату ў прыватнасці.

Адзначым, што кароль Кнуд Вялікі намаляваны на вокладцы сольнага альбома Ёрка "The Eraser". Ён кіраваў Англіяй, Даніяй і Нарвегіяй у X стагоддзі нашай эры.

Рэалізацыяй гэтага арт-праекта музыка, мастак і 2000 людзей зоймуцца ў гэту суботу, 27 лістапада. Будучых удзельнікаў просяць апрануцца ў чорныя і цёплыя рэчы, бо акцыя адбудзецца пры любым надвор'і.

Фота: contactmusic.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі