Толькі 19% жыхароў Беларусі лічаць эканамічную сітуацыю ў краіне паспяховай

Самымі шчаслівымі людзьмі ў Садружнасці незалежных дзяржаваў лічаць сябе казахі.  Паводле даследавання, праведзенага Агульнарасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі, 73% апытаных грамадзян гэтай краіны адказалі, што іх задавольвае жыццё. Большасць беларусаў і кіргізаў (каля 65%) таксама засталіся ўсім задаволеныя.

Такой жа думкі прытрымліваюцца 51% расіян і 49% армян. Самымі незадаволенымі ў СНД выявіліся ўкраінцы і азербайджанцы.

Паводле даследавання расійскіх сацыолагаў, каля 28% беларусаў чакаюць паляпшэнняў у жыцці, 45% — захавання цяперашняй сітуацыі, каля 10% — пагаршэння. Эканамічную сітуацыю ў краіне лічаць паспяховай толькі 19% жыхароў Беларусі.

Общая газета.ру

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі