Time: У Беларусі жыць даражэй, чым у Польшчы і Нямеччыне

Time: У Беларусі жыць даражэй, чым у Польшчы і Нямеччыне

Вядомы амерыканскі часопіс Time апублікаваў рэйтынг 112 краінаў паводле коштаў пражывання ў іх. Былі параўнаныя чатыры паказальнікі, звязаныя з коштамі жыцця ў дадзенай краіне, з такімі ж паказальнікамі ў Нью-Ёрку. Найбольш таннай краінай для пражывання аказалася Паўднёваафрыканская рэспубліка. Далей ідуць Індыя, Косава, Саудаўская Аравія, Казахстан, Замбія, Аман, Парагвай, Чэхія, Македонія, Боснія і Герцагавіна, Польшча. Беларусь апынулася на 50-м месцы. Таннейшымі для жыцця краінамі, чым Беларусь, аказаліся Украіна, Эстонія, Іспанія, Нямеччына, Венгрыя, Расія, Партугалія, Латвія, Харватыя, Літва.

Адзначаецца, што для вызначэння коштаў жыцця былі ўзятыя пад увагу такія паказальнікі, як індэкс мясцовай пакупніцкай здольнасці (мерае адносную пакупніцкую здольнасць сярэдняй зарплаты ў краіне); індэкс кватэрнай аплаты; індэкс цэнаў у прадуктовых крамах; індэкс спажывецкіх цэнаў (уключна з рэстаранамі, прадуктовымі крамамі, транспартам, жыллёва-камунальнымі паслугамі).

Аказалася, што ў Беларусі пакупніцкая здольнасць сярэдняй зарплаты ніжэйшая амаль на 60% за тую ў Нью-Ёрку; кватэрная аплата ніжэйшая на 85,1%; прадуктовыя цэны ніжэйшыя на 67%; спажывецкія цэны ніжэйшыя на 59,5%, адзначае Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі