Testamentum Terrae “Angleza”

Калі ж цябе раздражняюць гукі дуды і ты спакойна ставішся да рыцараў - альбом гурта Testamentum Terrae “Angleza” можна і не слухаць, альбо праслухаць для агульнага развіцця!

У альбом увайшло 11 кампазіцый і рэмікс на выдатнейшы твор пласцінкі – песню “Па саду, па саду”. Варта адзначыць, што матэрыял Testamentum Terrae збольшага арыентаваны на фальклорныя мелодыі ў адрозненні ад гераічнага гарадскога эпасу, уласцівага рыцару беларускай дуды – гурту “Стары Ольса”. Ну як тут яго не прыгадаць! “Angleza” Testamentum Terrae больш лірычная, часам сумная, як беларуская жаночая журба ў старажытных песнях.

 

Апроч так званай жаночай лірыкі - пранікнёна выкананых вакалісткамі гурта песень, ёсць месца на пласцінцы “Angleza” і мужчынскім гарачым песням, дзе суседнічаюць жарт і героіка, як, напрыклад, у “Гандзюленьцы”.

Песні на дыску гурта Testamentum Terrae “Angleza” змяняюцца рознахарактарнымі інструментальнымі нумарамі. Тут можна сустрэць вясёлага “Каваля” – таго самага, з “Палацу”.

Збольшага ў інструментальных кампазіцыях меладычную лінію вядзе дуда. Вядома, у Testamentum Terrae без дуды і не туды, і не сюды. Аднак часам яе навязлівы тэмбр робіцца прыемным і нават крыху пяшчотным. Як у аднайменнай назве альбома кампазіцыі.

Увогуле, альбом пакідае ўражанне прадуманай, адказна зробленай і правільна выбудаванай працы. У межах стылю. Аднак ёсць у ім надзея – рэмікс на вышэй узгаданую “Па саду, па саду”. Такі нясмелы крок на шырэйшую дарогу, такі дотык да будучыні. Вельмі ўдалы дотык. І крок. Хочацца непрадказальнасці і смеласці. Не ўсе межы маюць мытню:)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі