Тэрыторыю ля амбасады ЗША ў Маскве назвалі плошчай ДНР

Амбасада ЗША ў Маскве​ / Reuters
Амбасада ЗША ў Маскве​ / Reuters

Тэрыторыю ля амбасады ЗША ў Маскве назвалі плошчай ДНР. Адпаведную пастанову падпісаў мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін.

"Прысвоіць безназоўнай тэрыторыі, размешчанай ад Вялікага Девяцінскага завулка да Малога Канюшанскага завулка ўздоўж Канюшкаўскай вуліцы ў раёне Прэсненскі Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі Масквы найменне — плошча Данецкай Народнай Рэспублікі", гаворыцца ў дакуменце.

З пачатку вайны Расіі супраць Украіны ўлады некаторых еўрапейскіх гарадоў заявілі пра гатоўнасць перайменаваць вуліцы, на якіх размешчаныя дыппрадстаўніцтвы РФ. Так, у Празе вуліца, дзе размешчана расійская амбасада, з сакавіка называецца "Украінскіх герояў". Аналагічнае рашэнне анансавалі ўлады Рыгі і Вільнюса. "Амбасада Расіі, памяняйце візітоўкі: Герояў Украіны 2. З гэтага часу візітоўка кожнага супрацоўніка расійскай амбасады павінна будзе шанаваць украінскіх герояў", пісаў у сакавіку мэр літоўскай сталіцы Рэмігіюс Шымашус.

Территорию у посольства США в Москве назвали площадью ДНР
Пастанова ўрада Масквы / mos.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі