Тэрарысты збіраюцца збегчы ў Расію на скрадзеных Porsche, Maybach і Bentley

Раней баевікі Горлаўскага гарнізона "народнага апалчэння" Данбаса забралі 15 дарагіх легкавікоў у арцёмаўскага бізнесмена Уладзіміра Іванкова. У калоне былі Porsche, Ferrari, Maybach, Bentley, Rolls Royce Phantom, Mercedes Brabus. Мяркуецца, што тэрарысты будуць прарывацца на іх на расійскую тэрыторыю, адзначае УНІАН.



Нагадаем, у Данецкай і Луганскай абласцях працягваецца антытэрарыстычная аперацыя, якую праводзяць украінскія сілавікі. Частка ўдзельнікаў прарасійскіх узброеных фармаванняў супраціўляюцца, іншыя пачалі разбягацца і спрабуюць пазбегнуць адказнасці за здзейсненыя злачынствы, схаваўшыся на расійскай тэрыторыі.

Фота — Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі