Тэракты ў краінах Еўрасаюза, якія адбыліся ў 2016 годзе (спіс)

Тэракты ў краінах Еўрасаюза, якія адбыліся ў 2016 годзе (спіс)

Агулам у тэрактах, што адбыліся ў краінах ЕС цягам года, загінула 135 чалавек, яшчэ 558 атрымалі раненні. Падчас нападаў загінула таксама 5 тэрарыстаў, 2 трапілі ў рукі паліцыі.

22 сакавіка ― выбухі у аэрапорце і метро Бруселя

22 сакавіка ў зале вылету аэрапорта Бруселя адбыліся два выбухі, здзейсненыя тэрарыстамі-смяротнікамі. Адзін — ля стоек рэгістрацыі амерыканскай і бельгійскай авіякампаній, яшчэ адзін ― у кавярні сеткі Starbucks. Агулам у выніку выбухаў загінула 14 чалавек, яшчэ 96 атрымалі раненні.

Праз паўтары гадзіны у метро паміж станцыямі Мальбек і Шуман адбыўся трэці выбух. Загінула 20 чалавек, 106 атрымалі раненні.

Тэракты ў краінах Еўрасаюза, якія адбыліся ў 2016 годзе (спіс)

14 ліпеня ― тэракт у Ніцы

Позна ўвечары ураджэнец Туніса, кіруючы грузавіком, выехаў на Англійскую набярэжную, дзе праходзілі святкаванні у гонар Дня ўзяцця Бастыліі, і задавіў 86 чалавек. Яшчэ 306 чалавек атрымалі раненні. Нападнік быў застрэлены паліцыяй.

Тэракты ў краінах Еўрасаюза, якія адбыліся ў 2016 годзе (спіс)

26 ліпеня ― напад на царкву ў Нармандыі

Тэракт адбыўся ў невялікім горадзе Сэнт-Эцьен-дзю-Руврэ на паўночным захадзе Францыі. Падчас ранішняй імшы два чалавекі з нажамі захапілі пяць закладнікаў ― святара, дзвюх манашак і дваіх прыхаджан. Яшчэ адна з манашак паспела збегчы і паведаміла аб захопе ў паліцыю. Тэрарысты забілі святара на алтары, загінуў таксама адзін з прыхаджан. Падчас штурму абодва нападнікі былі застрэленыя.

Тэракты ў краінах Еўрасаюза, якія адбыліся ў 2016 годзе (спіс)

19 снежня ― тэракт на калядным кірмашы ў Берліне

Позна ўвечары у натоўп на калядным кірмашы раёна Шарлотэнбург заехала фура з польскімі нумарамі. Пад яе коламі загінула 12 чалавек, каля 50 атрымалі раненні. Кіроўца змог уцячы з месца злачынства, аднак праз гадзіну быў затрыманы паліцыяй, яго імя і нацыянальнасць пакуль не агучваюцца. У кабіне грузавіка быў знойдзены яшчэ адзін труп. Паводле непацверджанай пакуль інфармацыі, гэта цела польскага кіроўцы, забітага нападнікам.

Тэракты ў краінах Еўрасаюза, якія адбыліся ў 2016 годзе (спіс)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі