Вы тут

Тэнісістка Вольга Гаварцова паказала бацьку свайго сына (фотафакт)

Фота: twitter.com/OGovortsova

Тэнісістка Вольга Гаварцова паказала бацьку свайго сына. Ім аказаўся беларускі хакеіст Канстанцін Захараў, сын вядомага трэнера Міхаіла Захарава.

У Twitter Гаварцова змясціла фота, якое падпісала коратка: "Сям'я". Сайт by.tribuna.com інфармуе, што каля Вольгі стаіць Захараў, які з'яўляецца бацькам яе сына.

Гаварцовай 29 гадоў. У свой час яна была адной з лепшых беларускіх тэнісістак. Яе найвышэйшае месца ў рэйтынгу WTA — 35-е (у 2008 годзе), аднойчы яна прабілася ў чвэрцьфінал Уімблдона (у 2015-м).

Сына Вольга нарадзіла ў сакавіку 2018 года. Было вядома, што бацька яе дзіцяці — хакеіст. Інтрыга трымалася некалькі месяцаў. Канстанціну Захараву 33 гады. Ён выступае за мінскае "Юнацтва".