Тэнісістка Вікторыя Азаранка развіталася з трэнерам

Тэнісістка Вікторыя Азаранка развіталася з трэнерам

Тэнісістка Вікторыя Азаранка спыніла супрацу з трэнерам Майклам Джойсам, інфармуе БЕЛТА. Беларуска і адзін з найлепшых амерыканскіх спецыялістаў пачалі працаваць разам на пачатку 2017 года. Раней Джойс трэніраваў такіх вядомых тэнісістак, як Марыя Шарапава і Слоўн Стывенс.

У сваім каментары Джойс назваў Азаранку неверагодна таленавітай тэнісісткай. Ён заявіў, што падтрымлівае выбар тэнісісткі паставіць на першае месца сям'ю. "З глыбокім шкадаваннем я прыняў рашэнне рухацца далей у сваёй трэнерскай кар'еры, а Азаранка будзе разбірацца з асабістым жыццём. З нецярпеннем буду чакаць яе хутчэйшага вяртання на корт. Жадаю ёй поспеху", — патлумачыў Джойс прычыны свайго сыходу. СМІ паведамляюць, што далей трэнер плануе працаваць з брытанскай тэнісісткай Яханай Конці.

Пасля нараджэння дзіцяці Азаранка вярнулася на корт, але сёлета ў ліпені спыніла свае выступы. Яна вядзе судовы працэс за апеку над сваім сынам. Беларуска плануе вярнуцца да спаборніцтваў у студзені 2018 года. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі