Тэлеканал MTV аб'явіў намінантаў на кінапрэмію "MTV Movie Awards"

Тэлеканал MTV назваў намінантаў на кінапрэмію "MTV Movie Awards", якія адбіраюцца па выніках галасавання тэлегледачоў. За званне лепшага фільма 2007 года будуць змагацца стужкі "Джуна", "Трансформеры", "Піраты Карыбскага мора. На краі свету", "Я - Легенда", "Суперперцы" і "Скарбы нацыі: Кніга таямніц".

Большасць намінацый атрымалі карціны "Суперперцы" (5) і "Джуна" (4).

Вядучым цырымоніі ўручэння ўзнагарод "MTV Movie Awards", якая адбудзецца 1 чэрвеня 2008 года, стане комік Майк Маерс, зорка камедый пра Осціна Паўэрса. Узнагароду MTV уручаць у наступных намінацыях: "Лепшы злачынец", "Лепшы пацалунак" і "Лепшая кінасхватка".

Нагадаю, што у 2007 годзе карціна "Піраты Карыбскага мора. Куфар мерцвяка" была прызнаная на цырымоніі лепшым гульнявым фільмам, а выканаўца галоўнай ролі Джоні Дэп - лепшым акцёрам 2006 года.

Фота: www.deppfan.cwx.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі