Тайваньскія фермеры адганяюць птушак дзякуючы Майклу Джэксану

Тайваньская рысавая ферма з правінцыі Чаньхуа прыдумала арыгінальны спосаб ахоўваць ўраджай ад птушак.  Фермеры выставілі на полі пудзілы ў выглядзе персанажа Майкла Джэксана ў кліпе «Thriller». Па словах 30-гадовага Лі Пінгсінга, аднаго з уладальнікаў фермы і вялікага прыхільніка творчасці памерлага Караля поп-музыкі, пудзілы-Джэксаны сваё прызначэнне апраўдалі – цяпер птушкі аблятаюць поле бокам.

«Раней з надыходам ураджайнай пары мой бацька быў вымушаны штодня выходзіць на поле і ганяць птушак, каб яны не дзяўблі рыс, - распавядае Лі. – І я падумаў – а ці не зрабіць некалькі пудзілаў? А каб яны глядзеліся эфектна, я вырашыў апрануць іх пад Джэксана».

Як распавядае фермер, спачатку яго ідэя была дрэнна прынятая і сваякамі і супрацоўнікамі фермы. «Мой дзед актыўна адгаворваў мяне – ён баяўся, што дух Майкла Джэксана спусціцца на зямлю і пакарае нас, - смяецца Лі Пінгсінга. – А я быў бы не супраць сустрэцца з гэтым духам!».

Лі дадае, што для ажыццяўлення сваёй задумы адмыслова наведаў мясцовы філіял MTV і папрасіў паказаць яму падборку кліпаў Джэксана – каб надаць сваім пудзілам сцэнічныя позы, уласцівыя Джэксану.

Фота: dnvibe.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі