"Таёта Ярыс" з сямю падлеткамі ўрэзалася ў дрэва пад Слонімам (фота)
!["Таёта Ярыс" з сямю падлеткамі ўрэзалася ў дрэва пад Слонімам (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/slonim-2507-3.jpg.webp?itok=0Pir6x2L)
Каля вёскі Загрыцькава Слонімскага раёна ў ДТЗ трапіла "Таёта Ярыс", у якой ехалі сем падлеткаў. Пра падрабязнасці аварыі паведамляе ДАІ УУС Гродзнскага аблвыканкама.
Здарэнне адбылося каля 17-й гадзіны. 16-гадовы падлетак, які не меў правоў кіравання, цішком ад бацькі ўзяў ключы ад яго машыны і паехаў з сябрамі на возера купацца. Для адпачынку яны выбралі месца за 20 км ад Слоніма.
На прамым гравійным участку дарогі падлетак не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Кіроўца апынуўся заблакаваны ў аўтамабілі. Дэблакаваць яго давялося ратавальнікам з дапамогай спецыяльнага абсталявання. Таксама пацярпеў пасажыр, які ехаў на пярэднім сядзенні. Пяці пасажырам, якія ехалі ззаду, аказаная дапамога на месцы.