Тайна медальёну Эльжбеты Радзівіл (ФОТА)

91-гадовая князёўна дазволіла сфатаграфаваць упрыгожанне, якое падараваў ёй бацька ў 1918 годзе ў Парыжы… Яшчэ ў траўні, у часе знаходжання ў Мінску, князёўна Эльжбета Радзівіл ускосна расказала журналістам пра свой унікальны медальён, які бацька падараваў ёй на хрышчэнні ў Парыжы ў 1918 годзе.

У гэты раз я запытаўся пра медальён адмыслова. Пані Эльжбета ласкава зняла яго з сябе і дазволіла падрабязна сфатаграфаваць.




Эльжбета Радзівіл нарадзілася ў кастрычніку 1917 года ў Лондане, а хрышчоная была ў  Парыжы 14 студзеня 1918 года. На хрост бацька князь Альбрэхт Радзівіл, апошні ўладар Нясвіжскага замка, павесіў адзінай дачцэ на шыю залаты ланцужок з медальёнам Божай Маці, аздобленым каштоўнымі камянямі.


Так выглядае выява Маці Божай на медальёне


Ад тылу напісана "Эльжбета Марыя Одры Радзівіл, 14 студзеня 1918, Парыж" Пані Эльжбета патлумачыла, што паводле тагачаснай моды бацька даў ёй 5 імёнаў: Эльжбета Марыя Габрыэла Одры Дарота Радзівіл. Праўда, усміхнулася князёўна, на медальён змясцілася толькі тры. У пашпарце ж засталося два: Эльжбета Марыя. Сама ўладальніца пяці імёнаў лічыць гэты звычай састарэлым: усім сваім дзецям яна давала толькі па два імёны.


Апроч медальёну на тым самым ланцужку князёўна носіць яшчэ два ўпрыгожанні. Першае — залатое сардэчка з аметыстам. Яго падараваў пані Эльжбеце першы муж Вітольд Тадэвуш Чартарыйскі, які загінуў у траўні 1945-га — за колькі дзён да сканчэння вайны…

Другое — "аметыставыя слёзы" дасталіся пані Эльжбеце ад адной сяброўкі. Тая сказала, што самой ёй гэты ювелірны выраб не дужа падабаецца — і аддала пані Эльжбеце. Неўзабаве сяброўка загінула, а князёўна носіць гэтыя "слёзы" як памяць аб ёй…


Глядзі таксама фотарэпартажы:

Эльжбета Радзівіл прыехала ў Беларусь на вакацыі

Эльжбета Радзівіл наведала сямейную рэзідэнцыю Радзівілімонты

Радзівілы даказалі музею, што карціна ў экспазіцыі падпісаная памылкова


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі