Тарыфы на ваду для насельніцтва могуць быць перагледжаныя

Тарыфы на ваду для тых беларусаў, у каго няма лічыльнікаў, не вырастуць. Пра гэта заявіў прадстаўнік Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі. Пакуль у краіне будзе дзейнічаць адзіны тарыф для ўсіх спажыўцоў вады.
Для стымулявання насельніцтва ўстанаўліваць лічыльнікі ўжываецца 20%-ыя зніжкі да тарыфу на працягу трох гадоў. Акрамя таго, людзі плацяць толькі за спажытую колькасць вады, а не ў сярэднім па нарматыве сцвярджаюць у Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Пры гэтым дапускаецца магчымасць, што ў бліжэйшым часе тарыфы могуць быць перагледжаныя.

Нагадаем, што на пачатак 2007 года ў краіне лічыльнікі былі ўстаноўленыя ў амаль 800 тысячах кватэраў. Сёлета запланаванае іх з’яўленне яшчэ ў 900 тысячах кватэраў. Кошт устаноўкі лічыльніка расходаў вады абыходзіцца адной сям’і ў 150-220 тысяч рублёў .

Беларускія навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі