Таранціна, фон Трыер і Альмадовар змагаюцца за Залатую пальмавую галіну

Апублікаваная праграма 62-га Канскага кінафестываля.
За Залатую пальмавую галіну будуць змагацца 20 фільмаў, у тым ліку карціны рэжысёраў Квэнціна Таранціна, Ларса фон Трыера і Пэдра Альмадовара.


Пэдра Альмодовар прадставіць фільм пра каханне «Перапыненыя абдымкі» з Пенелопай Крус, а Ларс фон Трыер - містычны хорар «Антыхрыст».
Квэнцін Таранціна прывязе на Лазурны бераг ваенную драму з удзелам Брэда Піта, «Бязслаўныя вырадкі».

Джэйн Кэмпион - першая жанчына, якая атрымала галоўны канскі прыз (у 1993 году за фільм Піяніна), паўдзельнічае у конкурсе з фільмам пра паэта Кітсэ «Яркая зорка».

У пазаконкурснай праграме адбудзецца сусветная прэм'ера апошняга фільма, у якім зняўся Хіт Лэджэр « Імажынарыюм доктара Парнасуса». Пасля смерці акцёра, яго ролю па чарзе даігрывалі Джоні Дэп, Колін Фарэл і Джуд Лоў.


korrespondent.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі