"Такога вы не чулі": Ягор Забелаў з новымі трэкамі і аповедам пра свой 2020-ы

"Такога вы не чулі": Ягор Забелаў з новымі трэкамі і аповедам пра свой 2020-ы

28 лютага 2020 года славуты баяніст і кампазітар Ягор Забелаў выпусціў свой першы сольны альбом "NITI", які праз каранавірус не быў прадстаўлены шырокай публіцы. 6 траўня Ягор прадставіць LP у культурніцкім цэнтры "Корпус". 

А ў музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" Ягор сыграе некалькі сваіх новых твораў, некаторыя з якіх працягваюць альбом, а некаторыя нарадзіліся "з пустаты", кажа музыка. А яшчэ Ягор распавядае пра свой 2020-ы, за які яму давялося стаць барыста і вывучыцца на гукаінжынера.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі