Вы тут

"Такога вы не чулі": Michael Dailida з новым альбомам "Пирамидовый череп"

Michael Dailida ў студыі Еўрарадыё / Маша Калеснікава

Michael Dailida — мінскі дуэт, які робяць Міхаіл Дайлідаў і Мікіта Арлоў. Міша піша песні і грае на клавішных, а Мікіта адказвае за ўдарныя, запіс і звядзенне таго, што атрымліваецца. А атрымліваюцца ў хлопцаў абсалютна фантастычныя песні пра каштаны, каханне і пчаліныя норы, каб крыху разнастаіць прыгажосцю наш цяпершні не асабліва радасны фон.

У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" Michael Dailida прадстаўляе свой новы альбом "Пирамидовый череп", які выйдзе хуткім часе, і грае паўнавартасны сэт. Гэта варта паслухаць!

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.