"Такога вы не чулі": K Karman з кампазіцыяй "Gamble"

"Такога вы не чулі": K Karman з кампазіцыяй "Gamble"

7 гадоў таму адзін з вакалістаў і аўтараў песень гурта Hear Peace Salon Канстанцін Карман з'ехаў у Шатландыю. Тады ж і спыніў існаванне гурт, які граў элегантны брыт-поп. Праўда, без музыкі Канстанцін не змог — апошнім часам пачаў дзяліцца з фрэндамі на "Фэйсбуку" сваімі новымі запісамі. Аказваецца, іх ужо назапасілася на цэлы альбом, які неўзабаве Косця выкладзе на стрымінгавыя платформы.

У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" слухаем кампазіцыю "Gamble" (адмыслова для нашай праграмы музыка ўпершыню зняў відэакліп!) і размаўляем пра тое, як ствараць музыку ў адной з самых музычных краін свету.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі