"Такога вы не чулі": Drum Ecstasy "RnR — NY ships"

"Такога вы не чулі": Drum Ecstasy "RnR — NY ships"

"Што рабіць артысту, калі нельга граць канцэрты і нават выходзіць на вуліцу з-за СOVID? Застаецца глядзець у акно", — канстатуюць удзельнікі гурта Drum Ecstasy. Рэфлексія аднаго з музыкаў — Філіпа Чмыра — вылілася ў новы кліп каманды. 

"Увесь матэрыял зроблены ў перыяд з 2020/03/09 па 2021/09/09 з двух вокнаў кватэры на 20 Waterside Plaza. NYC, дзе пандэмія заспела аднаго з удзельнікаў гурта", — тлумачыцца ў анонсе відэа. Філіп сядзеў дома і здымаў караблі. Што з гэтага атрымалася, а таксама пра тое, як жыве галоўны барабанны гурт Беларусі ў перыяд пандэміі і палітычнага крызісу — пагаворым з Філіпам у музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" ў 14:00. Далучайцеся!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі