"Такога вы не чулі": 2morrow2late з песняй "Шлях дамоў"

"Такога вы не чулі": 2morrow2late з песняй "Шлях дамоў"

Кожны день беларускія музыкі прэзентуюць новыя песні, у якіх адгукаюцца на сённяшнія падзеі ў Беларусі. Мінская каманда 2morrow2late — не выключэнне. У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" гурт прадстаўляе кампазіцыю "Шлях дамоў", якую прысвячае ўсім сумленным людзям Беларусі.

"Беларусы ўжо даказалі, што вартыя лепшага, што ў нас вельмі шмат таленавітых і разумных людзей, якія здольныя дапамагчы гэтай краіне развівацца, рухацца наперад так, каб не толькі нашы дзеці, але і мы самі маглі жыць у краіне, якой можна ганарыцца. У краіне, дзе няма карупцыі, падману, гвалту і злоўжывання ўладай. Разам мы пераможам!" — перакананыя музыкі. 

Падключайцеся ў 14:00 да нашага эфіру — і будзе вам шчасце!

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі