Таджыкістан і Кыргызстан заявілі пра сваё жаданне ўвайсці ў Мытны саюз

Таджыкістан і Кыргызстан заявілі пра сваё жаданне ўступіць у Мытны саюз. Пра гэта паведаміў журналістам прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. "Думаю, што жаданне Таджыкістана і Кыргызтана ўступіць у Мытны саюз — вельмі добры знак", — сказаў Назарбаеў.

Прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў у сваю чаргу адзначыў, што Кыргызстан ужо з'яўляецца чальцом Сусветнай гандлёвай арагнізацыі, "але гэта не стварае ніякіх перашкод для ўваходжання краіны ў Мытны саюз", адзначае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі