Таджыкі Расіі патрабуюць забараніць серыял "Наша Russia" і фільм "Яйца судьбы"

Грамадскі рух працоўных мігрантаў з Таджыкістана ў Расіі патрабуе забараніць тэлеперадачу "Наша Russia" і фільм "Яйца судьбы". Па меркаванні прадстаўнікоў гэтай арганізацыі, яны распальваюць міжнацыянальную варожасць, перадае радыёстанцыя "Эхо Москвы".

Старшыня руху Карамат Шарыпаў назваў шоў і фільм маральным генацыдам таджыкскага народа.

Ён патрабуе ад стваральнікаў перадачы і фільма публічна папрасіць прабачэння і спыніць распаўсюджанне матэрыялаў. Гэту просьбу "Таджыкскія працоўныя мігранты" падмацавалі зваротамі ў Генпракуратуру.

Па меркаванні Шарыпава, галоўныя персанажы шоў, Раўшан і Джамшут, спрыяюць стварэнню ў Расіі негатыўнага вобраза таджыкскага народа, што можа прывесці да росту ксенафобскіх настрояў у грамадстве.

Адзначым, што шоў і фільм карыстаюцца ў Расіі вялікай папулярнасцю. Па дадзеных часопіса "Кінабізнэс Сёння", за 53 дні пракату "Яйца судьбы" сабралі больш за 22 мільёны долараў.

Фота: demiart.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі