Тадэвуш Кандрусевіч асудзіў рэзалюцыю ПАСЕ аб поўнай легалізацыі абортаў

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч рашуча асудзіў рэзалюцыю Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы аб поўнай легалізацыі абортаў.  Падчас казані, якая адбылася 21 красавіка ў Мінскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі, арцыбіскуп назваў яе "амаральнай і антыгуманнай".

"Еўрапейскія парламентарыі кажуць, што ўсё гэта робіцца для захавання правоў чалавека. На самай справе прынятая рэзалюцыя - гэта права на беспраў'е ў адносінах да ненароджаных дзяцей", - сказаў арцыбіскуп Кандрусевіч.

Ён нагадаў, што паводле кананічнага права каталіцкага касцёла аборт у любым выпадку з'яўляецца цяжкім грахом, наступствамі якога будуць касцёльныя кары.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі