Вы тут

Сыр і “айфоны”: брастаўчаніна злавілі з кантрабандай на 55 тысяч долараў

brest.customs.gov.by

Больш за 230 кг сыру, 58 розных мадэляў Iphone і навушнікаў AirPods выявілі брэсцкія мытнікі ў легкавым аўтамабілі брастаўчаніна пры правядзенні спецыяльных мерапрыемстваў. Як паведамляе сайт Брэсцкай мытні, аўтамабіль спынілі ў Жабінкаўскім раёне. Незадэклараваны тавар кіроўца схаваў па ўсім аўтамабілі: у дзвярах, аптэчцы, пад сядзеннямі і гэтак далей.

Тавар за ўзнагароду ўвозілі ў Беларусі з Польшчы розныя грамадзяне нібыта для сябе. А ўжо ў Брэсце перадавалі яго ўладальніку. Арганізатар такой схемы збіраўся сыр і "айфоны" перапрадаць у Расіі.

Кантрабанда канфіскавана да рашэння суда. Яе агульны кошт склаў каля 55 тысяч долараў.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.