Сённяшні футбольны матч Беларусь-Аргенціна наведаюць 40 тысяч чалавек

Каля 40 тысяч чалавек, паводле папярэдніх падлікаў, наведаюць сёння таварыскі матч паміж футбольнымі зборнымі Беларусі і Аргенціны.
Гульня пройдзе на мінскім стадыёне “Дынама”. У сувязі з вялікай колькасцю заўзятараў міліцыя заклікала прыходзіць на стадыён загадзя. Пропуск гледачоў пачнецца за дзве гадзіны да пачатку матчу і будзе ажыццяўляцца праз чатыры ўваходы.

На стадыён не пусцяць нецвярозых. Таксама не дазволена праносіць любыя напоі, незалежна ад тары. Нагадаем, таварыскі матч Беларусь-Аргенціна пачнецца а 20-й гадзіне. Яго прамую трансляцыю пакажа тэлеканал ОНТ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі