Вы тут

Сёння вызначаць фіналістаў нацыянальнага адбору на “Еўрабачанне-2017”

Фота: Fotolia

У сераду, 30 лістапада, вызначаць фіналістаў нацыянальнага адбору на “Еўрабачанне-2017”. У Белтэлерадыёкампаніі пройдзе адкрытае праслухоўванне прэтэндэнтаў. Афіцыйны сайт БТ будзе весці онлайн-трансляцыю са студыі, якая пачнецца а 12-й гадзіне. Імёны 15 фіналістаў стануць вядомыя ўвечары.

Сёлета да праслухоўвання дапушчаныя як сольныя выканаўцы, так і калектывы, прычым не толькі з Беларусі, але і з замежжа. Фінал адбору пройдзе не пазней за 25 студзеня 2017 года ў фармаце тэлевізійнага канцэрта. Больш падрабязна гл. тут.

Як вядома, у наступным годзе міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" пройдзе ў Кіеве.