Сёння ў Нарвегіі стартуе чэмпіянат свету па біятлоне
![Сёння ў Нарвегіі стартуе чэмпіянат свету па біятлоне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000028_788811_bigskardzinabelta.jpg.webp?itok=rZ8TUE4l)
У чацвер, 3 сакавіка, у нарвежскім Холменколене стартуе чэмпіянат свету па біятлоне. У 17.30 пачнецца змяшаная эстафетная гонка (2х6 км — у жанчын, 2х7,5 км — у мужчын). Беларуская зборная будзе выступаць у наступным складзе: Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Уладзімір Чапелін, Аляксандр Дарожка.
Акрамя згаданых спартсменаў на чэмпіянаце свету ў складзе нашай зборнай выступяць: Дар'я Юркевіч, Анастасія Дубарэзава, Ганна Сола, Крысціна Ільчанка, Раман Елятноў, Максім Верабей, Дзмітрый Дзюжаў і Юрый Лядаў.
На 5 сакавіка запланаваны спрынт у мужчын (на 10 км, пачатак у 13.30) і жанчын (на 7,5 км, пачатак у 16.30).