Сёння ў Гродне з-за галалёдзіцы атрымалі траўмы 150 чалавек

150 чалавек пацярпелі ў сераду ў Гродне з-за галалёдзіцы і звярнуліся па медыцынскую дапамогу. Дождж, які прайшоў у ноч на 17 снежня, ды ранішні мароз зрабілі гарадскія вуліцы сапраўдным катком.  Пра пацярпелых Еўрарадыё даведалася у рэгістратуры Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі:

“На гэты час паступіла 150 чалавек. З ударамі, расцяжэннямі і пераломамі з-за галалёду. Некаторым гіпсы накладаюць, некаторых кладуць у бальніцу. Самая цяжкая траўма - пералом”.


Па звестках гродзенскай міліцыі, толькі з 7 да 9 гадзін раніцы ў абласным цэнтры здарыліся 12 дробных дарожна-транспартных здарэнняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі