Сёння ў Францыі на этапе Кубка свету па біятлоне пройдзе жаночы спрынт

Сёння ў Францыі на этапе Кубка свету па біятлоне пройдзе жаночы спрынт

У чацвер, 14 снежня, у Францыі на 3-м этапе Кубка свету па біятлоне пройдзе жаночы спрынт. Жывая трансляцыя запланавана на тэлеканале “Беларусь 5”, пачатак у 16:05. У складзе беларускай зборнай не будзе Дар’і Домрачавай, яе замяніла Дынара Алімбекава. Як вядома, Домрачава вырашыла прапусціць гэты этап, у яе “запланаваны трэніровачны збор”.

Як інфармуе Беларускай федэрацыя біятлона, Надзея Пісарава стартуе пад 3-м нумарам, Надзея Скардзіна — пад 36-м, Ірына Крыўко — пад 40-м, Дынара Алімбекава — пад 74-м нумарам. Этап Кубка свету ў Ансі працягнецца да 17 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі