Сёння пачынаецца суд над маладафронтаўкай Касяй Салаўёвай
8 красавіка ў 10.30 у Полацкім гарадзкім судзе пачынаецца суд над 20-гадовай актывісткай незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Кацярынай Салаўёвай. Ёй выставілі абвінавачанне па артыкуле 193 ч. 1 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае пакаранне да 2 гадоў калоніі за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
К.Салаўёва не першая з моладзевых актывістаў, што патрапілі пад суд. Нагадаем, што дагэтуль усе абвінавачаныя маладафронтаўцы былі прызнаны вінаватымі, 9 мінскіх і рэгіянальных кіраўнікоў "Маладога фронту" былі пакараныя велізарнымі штрафамі, Зміцер Дашкевіч быў прысуджаны да 1,5 года калоніі. Вядучыя міжнародныя праваабарончыя арганізацыі свету, у тым ліку і “Amnesty International” прызналі наяўнасць у Крымінальным кодэксе артыкула 193’1 парушэннем міжнародных нормаў права, нагадвае сайт "Маладога фронту".