Сёння пачне вяшчанне незалежны спадарожнікавы тэлеканал "БелСат"

Аднак пакуль першы беларускі незалежны тэлеканал будзе працаваць тры гадзіны на суткі. У гэты час будуць паказвацца навіны, публіцыстыка і анонс самых цікавых праграм. Плануецца, што тэставае вяшчанне будзе доўжыцца каля двух месяцаў, затым канал пачне працаваць у нармальным рэжыме, па 16 гадзін на суткі.

У снежні сігнал канала будзе перадавацца праз спадарожнік "Astra", а са студзеня — яшчэ і праз спадарожнік "Sirius".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі